Жыхары Слоніма заўважылі на вуліцах горада легкавік з літарай Z. Аўтамабіль выклікаў пэўную трывогу ў слонімцаў. Яны патрабуюць спыніць аўтамабіль і даведацца, хто яго кіроўца, і што гэты аўтамабіль з кіроўцам робіць у Слоніме?

Расейскія акупацыйныя войскі з такімі літарамі на ваеннай тэхніцы ўварваліся на тэрыторыю незалежнай Украіны.