фота мае ілюстрацыйны характар

У Ваўкавыску пад свята 1 мая арганізуюць стылізаваны абед, насычаны савецкай атрыбутыкай.

Мерапрыемства арганізуюць 28 красавіка з 12.00 да 16.00 у кафэ пры мясцовым гатэлі «Бярозка». Прадугледжаны адпаведны антураж: чырвоныя гальштукі як элемент адзення персаналу, сцяжкі, развешаныя на сценах малюнкі пад лозунгам «Мір! Праца! Май!». А ў меню прысутнічае боршч з пампушкамі пад назвай «Чырвоны Кастрычнік».

Арганізатары лічаць, што ўсё гэта «на час абеду верне наведвальнікаў да ранейшых традыцый, да таго, што было актуальна ў тыя часы».

Праўда, у адрозненне ад тых часоў, цяпер выступаць з лозунгам са словам «мір» не зусім бяспечна.