Дзейнасць пярвічнай арганізацыі Незалежнага прафсаюзу «Гародня Азот» прыпыніла пракуратура

У Гарадзенскі абласны суд таксама накіраваная заява аб прызнанні «экстрэмісцкай арганізацыяй», забароне дзейнасці і ліквідацыі Незалежнага прафсаюзу «Гародня Азот».

Экстрэмісцкім гэтым разам прызналі закрыты чат незалежнага прафсаюза на “Гродна Азот”

Чат быў закрытым-толькі для сябраў незалежнага прафсаюза на “Гродна Азот”. Стваральнікі ўжо выдалілі чат. Як піша тэлеграм-канал “Право имеют”, пра яго даведаліся ў час масавых апытанняў 150 членаў гэтага прафсаюза.