
Працягваецца ціск на актыўных жыхароў Ліды. Тых лідзянаў, якіх раней затрымлівалі за «палітыку», выклікаюць на размову ў КДБ. Асаблівая цікавасць да тых, хто выязджаў за мяжу
У тых, хто быў за мяжой у 2020-2021 годзе, супрацоўнікі КДБ пыталі пра мэту выезду і ці не падыходзілі там да іх падазроныя асобы і не праводзілі дзіўныя гутаркі. Таксама пыталіся:
- Адносіны да санкцый, як знаёмыя ставяцца да іх;
- Ці наведвалі экстрэмісцкія мерапрыемствы (шэсці) у 2020 годзе;
- На якія каналы падпісаны. Ці ведаюць каго, хто вядзе такія каналы;
- Ці ёсць знаёмыя, якія прытрымліваюцца экстрэмісцкіх поглядаў.