Дзяржаўная прапаганда РБ працягвае ідэалагічны гвалт над службоўцамі і работнікамі прадпрыемстваў. На Гарадзеншчыне працоўныя калектывы прымушаюць спяваць савецкую песню “День победы”. Сайт Карэліцкай раённай газеты “Полымя” дае справаздачу з такога песеннага выканання.

Ідэалагічная акцыя праходзіць па ўсёй Гарадзенскай вобласці. Мяркуючы па выкананні песні на выкладзеных відэа асаблівага энтузіязму ў працоўных няма.

Дзяржаўная акцыя нібыта «прысвечана перамозе ў Другой сусветнай вайне і прымеркавана да Года гістарычнай памяці». Самых актыўных абяцаюць запрасіць на здымкі тэматычнай праграмы на ТРК «Гродно». На ўсіх такіх відэа абавязковая дзяржсімволіка.