На Гарадзеншчыне цэлы час узмацняецца мілітарызацыя школаў і іншых навучальных установаў. Яскрава гэта было відаць і па візіце на гэтым тыдні міністра адукацыі РБ Андрея Иванца. Ён наведаў некалькі школаў, у тым ліку ў Рацічах і Гародні. Скрозь на гэтых сустрэчах гучала тэма “военно-патриотического воспитания” і настальгія па савецкім мінулым.

Сярод іншага ў Гародні быў праведзены адмысловы “Межведомственный семинар по вопросам военно-патриотического воспитания обучающихся”. Зразумела, што ва ўмовах нарастаючай татальнай русіфікацыі “мероприятие” праходзіла на расейскай мове. “Введение должности руководителя по военно-патриотическому воспитанию в начале этого учебного года – очень своевременный и важный шаг для системы образования” – адзначыў міністр Андрей Иванец.