За мінулыя суткі 31 іншаземец з Індыі, Егіпта, Ірака і Сірыі спрабаваў незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі. Інцыдэнты зафіксаваныя ў раёне Белавежы, Нараўкі і Міхалова.

Сёння таксама ў раёне Ліпска былі выяўлены тры мігранты — два з Емену і адзін з Саудаўскай Арабіі, паведамляе памежная служба Польшчы.