Палітвязень Алег Хічоў адбыў тэрмін у калоніі і выйшаў на волю

Гарадзенца Алега Хічова затрымалі 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Яго вінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэста супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Хлопца асудзілі 18 кастрычніка на 1 год і 2 месяцы калоніі.

29 красавіка Алег выйшаў на волю з папраўчай калоніі №15.