
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на бягучы месяц.
2 траўня
575 гадоў таму (1447) – У Вільні Вялікі князь ВКЛ Казімір ІV Ягелёнчык выдаў прывілей, які замацоўваў шырокія правы баяр.

105 гадоў таму (1917) – Нарадзіўся Фелікс Шунейка, беларускі майстар мастацкага ткацтва. З 1949 г. жыў і працаваў у Гародні. Памёр у 2006 г.
45 гадоў таму (1977) – На Станцыі Крыжоўка (Менская вобласьць) адбылася буйная аварыя – пасажырскі цягнік Гародня-Ворша ўрэзаўся ў хвост электрычкі Аляхновічы-Менск. Загінула 22 чалавекі, паранена 82, паводле неафіцыйных зьвестак загінула больш.
3 траўня
Сусьветны дзень свабоды друку.
300 гадоў таму (1722) – У Дзятлаве нарадзіўся Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
5 траўня
120 гадоў таму (1902) – У в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА.

95 гадоў таму (1927) – У в. Збляны (Лідскі р-н) нарадзіўся Анатоль Кулеш (памёр у сакавіку 2014-га), беларускі краязнавец, географ.

30 гадоў таму (1992) – Упершыню ў Беларусі Радаўніца адзначалася як афіцыйнае свята.
8 траўня
Сусьветны дзень Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца.
30 гадоў таму (1992) – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову пра ўводзіны з чэрвеня 1992-га у абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага банку як самастойнага плацёжнага сродку.

13 траўня
Сьвята Гарадзенскай грэцка-каталіцкай парафіі Зьяўленьня Маці Божай у Фаціме.
15 траўня
110 гадоў таму (1912) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт.

18 траўня
Міжнародны дзень музеяў.
19 траўня
230 гадоў таму (1792) – Каля Міру адбылася бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расейскімі захопнікамі.
20 траўня
115 гадоў таму (1907) – У в. Новая Каменка (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ванда Банішэўская, сястра супольнасьці Сёстры ад Анёлаў, носьбітка стыгматаў, вязьня ГУЛАГу.

22 траўня
230 гадоў таму (1792) – Ашмяны атрымалі герб – срэбнае поле тарчы падзелена на тры часткі: у правай – руказ залатымі шалямі, у левай – тарк, паміж імі ў ніжняй частцы чырвонае цяля.

23 траўня
55 гадоў таму (1967) – У Чыкага (ЗША) памёр Мікола Дзямідаў, вайсковы, грамадзка-палітычны дзеяч. У 1943 годзе акруговы школьны інспектар, арганізатар батальёну беларускай самааховы ў Лідзе.

24 траўня
Дзень славянскай пісьменнасьці.
645 гадоў таму (1377) – Памёр Вялікі князь ВКЛ Альгерд.

25 траўня
230 гадоў таму (1792) – Геранёны атрымалі герб – у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мечам.

105 гадоў таму (1917) – У Ялце памёр Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладнік, крытык. Пахаваны ў Ялце на старых гарадскіх могілках. У Гародню пераехаў з бацькамі і жыў тут у 1892-96 гг.

85 гадоў таму (1937) – У в. Янаўшчына (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Сяргей Сідар, беларускі географ, педагог.
27 траўня
85 гадоў таму (1937) – У в. Мілявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Біч, беларускі гісторык.

30 траўня
160 гадоў таму (1862) – У Наваградку нарадзіўся Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыплямат. Быў графам Абісінскай імперыі.
