2 траўня ў Беластоку ля скверу пры помніку Ежы Папялушку прайшло адкрыццё выставы „Зняволеныя за польскасць”. У адкрыцці ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўладаў Беластоку і Саюзу палякаў у Беларусі. Выстава прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту, прадстаўляе таксама дзейнасць палякаў, што пражываюць у Беларусі і, нягледзячы на рэпрэсіі лукашэнкаўскіх уладаў, працуюць на карысць польскага школьніцтва, культуры і традыцыі.

На адкрыцці выставы выступілі Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі, прадстаўніца Саюзу палякаў Беларусі Марына Цішкоўская, кіраўнічка беластоцкай філіі „Wspólnoty Polskiej” Анна Кетліньска.

Пасля выступаў Анна Кетліньска расказала пра змест выставы.