Юрыста Змітра Салаша з Гародні ўлады прымусілі звольніцца з працы з-за яго грамадзянскай пазіцыі.

Зміцер Салаш быў затрыманы ў час антываеннай акцыі яшчэ ў лютым 2022 года, калі ў Беларусі адбываўся так званы рэферэндум. Пасля таго затрымання на працу была дасланая папера з абласнога УУС. А на Салаша склалі пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Фактычна кіраўніцтву на працы Салаша быў дадзены загад: або ваша арганізацыя закрываецца, або ваш юрыст не застаецца працаваць. У такой сітуацыі Салаш быў змушаны звольніцца.
Акрамя звальнення Салаш адбыў адміністрацыйны арышт у гарадзенскай турме.