Журналіста Анджэя Пачобута перавялі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Аксана Пачобут.

Анджэя Пачобута арыштавалі ў рамках «справы палякаў», фігурантамі якой таксама з’яўляюцца старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, актывісты Саюзу палякаў Беларусі з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Жанчын, апрача Анжалікі Борыс, летась вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.