У Гародні пачынаюцца новыя “судовыя разгляды” крымінальных спраў паводле палітычнага пераследу ўладамі грамадзян.
Яўгена Блахінскага пачалі судзіць 4 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе па цэлым “букеце” крымінальных артыкулаў:
артыкул 342 ч. 1 – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
артыкул 293 ч. 1 – Масавыя беспарадкі,
артыкул 368 ч. 1 – Знявага Прэзідэнта РБ,
артыкул 130 ч. 1 – Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

Вядзе карны працэс многім ведамы палітычнымі прысудамі Мікалай Рачынскі.
Яшчэ адзін карны працэс пачнецца 12 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні, што па вуліцы Дубко-9. На лаве падсудных апынецца затрыманая 16 лютага ў Гародні Наталля Малец. Яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу:
артыкул 368 ч. 1 – Знявага Прэзідэнта РБ,
артыкул 369 – Знявага прадстаўніка ўлады
Суддзя на гэтым палітычным працэсе – Уладзімір Пазняк.
