Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскай вобласці склала дакумент «аб удасканаленні работы па патрыятычным выхаванні», у адпаведнасці з якім у сярэдніх і старэйшых групах дзіцячых садкоў перад пачаткам заняткаў «штотыдзень або штодня» неабходна ўключаць дзяржаўны гімн.

У дакуменце пазначана, што мерапрыемства ўводзяць «у мэтах удасканалення працы па патрыятычным выхаванні» у рамках выканання ліста Мінадукацыі ад 8 красавіка.

Згодна з дакументам, дзецям будуць уключаць гімн перад пачаткам навучальнага года, а ў сярэдніх і старэйшых групах — штодня ці штотыдзень.

Паводле галоўнага спецыяліста па пытаннях дашкольнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродна Анжалікі Кухты, «патрыятычнае выхаванне» вырашылі актывізаваць «у сувязі з апошнімі не зусім правільнымі падзеямі».

Рашэнне аб тым, ўключаць гімн штодня або штотыдзень, застаецца за установай адукацыі або раёнам, за якім яна замацаваная.

Такія меры дзяржаўных ідэолагаў, у духу найгоршых савецкіх традыцый, яскрава сведчаць, пра крах цяперашняга псеўдапатрыятычнага выхавання ў Беларусі.