
Гарадзенскі абласны суд з 28 сакавіка ў закрытым рэжыме “разглядае” крымінальную справу грамадзянкі Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапегі, якую абвінавачваюць адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Карны прысуд будзе абвешчаны на заключным паседжанні 6 траўня.