Тэлеграм-канал МНС паведамляе, што 4 траўня загадам Міністра па надзвычайных сытуацыях на пасаду памочніка Міністра – прэс-сакратара прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Яўген Бараноўскі.

Ён мае 35 год, нарадзіўся 15 лютага 1987 году ў Лідзе.

Свой прафесійны шлях у Міністэрстве па надзвычайных сітуацый лідчук пачаў у 2009 годзе з пасады старэйшага інспэктара ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МНС РБ.

У 2009 годзе Бараноўскі скончыў Камандава-інжынерны інстытут МНС РБ (спэцыяльнасць “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сытуацый”).

У 2015 атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце па спэцыяльнасці “Мінародныя стасункі”.

У лютым 2019 у Жэневе браў удзел у паседжанні працоўных органаў Канвэнцыі пра транспамежнае ўздзеянне прамысловых аварый ў складзе дэлегацыі МНС РБ.

Да свайго новага прызначэння Яўген Бараноўскі займаў пасаду намесніка кіраўніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МНС.

На новай пасадзе Бараноўскі замяніў памерлага ў сакавіку бягучага году Віталя Навіцкага.