Гарадзенскі абласны суд 6 траўня абвесціў прысуд грамадзянцы Расеі, палітзняволенай Сафіі Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Суддзя Віктар Сянько прысудзіў ёй 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна». Таксама Сапегу абавязалі выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды на суму 167,5 тысячы рублёў і судовы збор на 7 488 рублёў у грамадзянскіх пазовах. Менавіта такога прысуду і патрабавала пракурорка Наталля Сокалава.