Дзяржідэолагі і прапагандысты настолькі добра ведаюць сапраўднае стаўленьне да ўсёй іх псеўда-патрыятычнай сімволікі і ровень падтрымкі сёняшняга ваенна-палітычнага курсу Беларусі народнымі масамі, што прымушаюць сваіх падначаленых хоць бы з-пад палкі чапляць на сябе чырвона-зялёную атрыбутыку да ідэалагічных дзён праявы лаяльнасці рэжыму Лукашэнкі, у прыватнасці, да «Дня пабеды».

Наваградскім прадаўцам прымусова-добраахвотна раздалі чырвона-зялёныя стужачкі і пад страхам скасавання прэміі абавязваюць насіць іх у час працы ажно да 10 траўня, спасылаючыся на таямнічы загад з Гародні.

Характэрна пры гэтым, што патрабаванне выдавалася прадаўцам разам са стужкамі на невялічкіх паперках, дзе ў тэксце можна знайсці купу арфаграфічных і граматычных памылак, што яскрава сведчыць пра адукацыйны ровень складальнікаў такіх патрабаванняў і загадаў.