6 траўня праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі ў Беларусі яшчэ 30 чалавек, сярод іх і двух гарадзенцаў – Андрэя Сцепаненку і Аляксандра Лаўрэнцьева.

Андрэй Сцепаненка ўжо засуджаны паводле частцы 1 артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу за знявагу Лукашэнкі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі. Справу разглядаў суддзя  Уладзімір Пазняк, дзяржабвінаваўца – пракурор Вераніка Гур’янава.

Андрэя Сцепаненку затрымалі 2 лютага за значок з выявай “Пагоні” на заплечніку і не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту – завялі крымінальную справу. Андрэя заключылі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы № 1 Гродна 17 лютага. Затым, 7 красавіка, мера стрымання ў дачыненні да яго была змененая на падпіску аб невыездзе. Аднак 12 красавіка ўзялі пад варту ізноў. 14 красавіка быў абвешчаны прысуд.

Андрэй Сцепаненка

Аляксандр Лаўрэнцьеў узяты пад варту за знявагу Лукашэнкі паводле артыкулу 368 КК і за знявагу прадстаўніка ўлады паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу. Лаўрэнцьева затрымалі 2 траўня.

Аляксандр Лаўрэнцьеў

Усяго палітвязнямі ў Беларусі прызнана ўжо 1188 чалавек.

.