
Стала ведама, што з гарадзенскім праваслаўным святаром Андрэем Наздрыным міліцыянты правялі прафілактычную гутарку. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу начальніка УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Андрэя Форыся, які апублікавала сумнаведамая прарасейская актывістка Ольга Бондарева. Пасля яе заявы-даносу святара выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю.
Парушэнняў з боку Наздрына не выявілі, аднак папярэдзілі яго пра адказнасць за парушэнне заканадаўства і недапушчэнне здзяйснення экстрэмісцкіх правапарушэнняў.

Андрэй Наздрын – клірык Гарадзенскай епархіі, настаяцель аднаго з гарадзенскіх праваслаўных храмаў. Ён у сваіх сацыяльных сетках выступаў супраць вайны ва Украіне.