21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі. Яго абвясціў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Менавіта ў гэты дзень год таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. Таму дата абраная невыпадкова.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапануе ўсім далучацца да Дня палітвязня праз розныя дзеянні. Прыкладам:

– арганізаваць акцыю ў сваім горадзе;

– прычапіць да адзення сімбалічную “жоўтую бірку экстрэміста” (якая была і ў Вітольда Ашурка ў калоніі);

– напісаць ліст палітзняволеным;

– запаліць ўвечары 21 траўня свечку памяці Вітольду Ашурку;

– далучыцца да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў ад Руфіны Базловай;

ды іншае

Больш актыўнасцяў ды прапановаў можна знайсці на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”, або прыдумваць свае. А таксама праваабаронцы “Вясны” просяць дасылаць ім фота і відэа вашых салідарных дзеянняў з нагоды Дня палітвязня.