
Вядома, што судовы працэс па справе Мікалая Аўтуховіча будзе праходзіць не ў будынку суда, а непасрэдна ў гарадзенскай турме №1. Пасяджэнне пакуль не закрылі, але, каб трапіць на суд, трэба атрымаць дазвол ад начальніка турмы. Справу будзе разглядаць суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў ужо 18 траўня. Філатаў – гэта той самы суддзя, які раней працаваў ў Дідскім раённым судзе і засудзіў да турэмнага зняволення Вітольда Ашурка.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі (https://spring96.org/be/news/107533) яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Усяго па справе праходзяць 12 чалавек. Адзін з іх — Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць, 20 траўня 2021 года асуджаны па артыкуле 366 Крымінальнага Кодэксу да 3 гадоў калоніі.
