АляксандрБірылаў даўно вядомы ў Гародні як абаронца правоў журналістаў і пераследаваных па палітычных матывах грамадзянаў. Безліч рэпрэсаваных за апошнія гады прадстаўнікоў незалежнай прэсы і звычайныя грамадзяне ўдзячныя яму за прававую і, часам, нават своеасаблівую псіхалагічную дапамогу.

Бірылава лічаць найбольш сумленным і прафесійным адвакатам, аднак, камісыя, што праводзіла атэстацыю адвакатаў Гарадзенскай абласной і Менскай гарадской калегіяў у кастрычніку 2021 года, чамусці засумнявалася ў гэтым. Тады абаронцу далі адтэрміноўку атэстацыі на 6 месяцаў і абавязалі прайсці курсы падвышэння кваліфікацыі, бо ён, на думку чыноўнікаў, прадэманстраваў «недастатковы ровень ведаў заканадаўства, неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці».

І вось стала вядома, што гэтым разам камісія ўсё ж працягнула Аляксандру Бірылаву атэстацыю, праўда толькі на паўгады.

На дадзены момант адвакат абараняе журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута з Гародні і некаторых з абвінавачаных па «справе Аўтуховіча»