За каментары ў сацсетках затрымалі 41-гадовага жыхара мястэчка Зэльва Міхаіла Міхуту.

Міхаіл — гандбаліст і трэнер па гандболе з «дынастыі» Міхутаў. Яго дзядзька Уладзімір Міхута быў трохразовым чэмпіёнам савецкага саюзу ў складзе менскага СКА.

Міхаіл МІхута ў час сваёй спартовай кар’еры стаў чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету ў складзе студэнцкай каманды. Пасля заканчэння кар’еры вярнуўся на малую радзіму і пачаў трэніраваць дзяцей.

Мясцовыя СМІ называюць яго найлепшым дзіцячым гандбольным трэнерам Зэльвеншчыны і адным з найлепшых у Гарадзенскай вобласці.