У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся працэс «разгляду справы» пра ўзмацненне рэжыму палітвязню з Магілёва Івану Ківу. На засуджанага да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем («хімія») за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК РБ) вязня неаднаразова складалі рапарты супрацоўнікі ПУАТ №24 ў г. Гародня, што і сталася прычынай для накіравання справы ў судовую інстанцыю.

Праваабаронцам стала вядома, што «злоснымі парушэннямі» Івана Ківы былі адпачынкі на ложку цягам дня. За тое, што палітвязень прылёг на ложак ажно 4 разы за час перабывання ў «папраўчай установе», яго могуць перавесці з ПУАТ у калонію дзеля адбывання і без таго неправамернага пакарання.

Узмацненне рэжыму адбыцця пакарання з’яўляецца ўлюбёнай практыкай лукашэнкаўскай карнай сістэмы і прымяняецца для маральна-псіхалагічнага ўздзеяння на палонных з мэтай зламаць іх волю.