У Гародни 24 траўня затрымалi Юрыя Давыдава.

Што стала нагодай для затрымання — пакуль невядома. У праваабаронцаў есць дадзеныя толькі пра тое, што Юрыю 39 гадоў, і што пасля затрымання яго адпусцілі.

У сакавіку Юрыю прысудзілі 2,5 года «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369) — ён пакінуў абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад допісам з асабістымі звесткамі кіроўцы АМАПа Паўла Вашкевіча.