Вольга Маёрава, Віктар Снегур і Павел Рэзановіч

У гарадзенскай турме №1 24 траўня працягваўся суд па «справе Аўтуховіча». У панядзелак, 23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні. Уладзімір Гундар, Мікалай Аўтуховіч, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш сваёй віны не прызналі. Астатнія фігуранты прызналі віну цалкам або часткова. 24 траўня пачынаецца допыт абвінавачаных. Вядома, што Аўтуховіч будзе даваць паказанні апошнім. 

На працэсе паміж дзвюмя вялікімі клеткамі паставілі чамусці металічную перагародку. Падсудны Сава нават хадайнічаў каб яго перавялі з адной клеткі ў другую.

Галіна Дзербыш падала хадайніцтва – заяву, што яе ў час следства цэлы час запалохвалі і прымушалі агаворваць сябе, на ўсё скаргі ў пракуратуру яна не атрымала ніводнага адказу. Дзербыш палохалі карцарам і здзейснілі гэтую пагрозу, калі сядзела 10 сутак, не давалі таблетак, некалькі разоў траціла прытомнасць

Чатыры фігуранты сваю віну не прызналі 

Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімір ГундарМікалай АўтуховічВольга Маёрава і Галіна Дзербыш на судзе заявілі, што вінаватымі сябе не лічаць ні па ніводным артыкуле.

Сяргей і Павел Рэзановічы, а таксама Віктар Снегур віну прызналі часткова. Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер прызналі віну цалкам.

24 траўня ў судзе пераходзяць да допыту абвінавачаных. Мікалай Аўтуховіч будзе даваць паказанні апошнім, а перад ім — Уладзімір Гундар. У судзе на першых пасяджэннях прысутнічалі чатыры пацярпелых, сярод іх — Анаталій Кавалевіч.

Мікалай Аўтуховіч сёння хадайнічаў пра змену меры стрымання для Галіны Дзербыш у сувязі з яе інваліднасцю, кепскім здароўем, а таксама з памылковым ходам следства. Апроч гэтага, Аўтуховіч адзначыў, што Галіна пражывае ў Гарадзенскай вобласці, таму магла б прысутнічаць на судовых пасяджэннях і без змяшчэння пад варту. Суд адхіліў хадайніцтва.

Таксама Аўтуховіч хадайнічаў, каб змянілі меру стрымання Ірыне Мельхер і Сяргею Рэзановічу:

«Гэты чалавек з’яўляецца інвалідам і святаром. Ён нічога не ведаў пра мае планы. Магчыма, чуў нейкія ўрыўкавыя тэлефонныя перамовы, але наўрад ці разумеў іх значэнне».

Аднак хадайніцтвы Філатаў адхіліў.

Любоў Рэзановіч хадайнічала пра тое, каб знялі арышт з пенсіі, каб перадаць грошы недзеяздольнаму дзіцяці з інваліднасцю. Суд не задаволіў.

Вядома, што Ірыну Мельхер, апроч усяго, абвінавачваюць і па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Таксама за гэтыя падзеі судзяць і сына Ірыны — Антона Мельхера. Яго спачатку абвінавачвалі ў тэрарызме, але потым гэты артыкул з яго знялі.