Павіншуйце Уладзіміра Гароха з Днём народзінаў!

Сёння свой Дзень народзінаў у турме сустракае палітвязень Уладзімір Гарох (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-harokh). Яму спаўняецца 49 год.

Уладзімір Гарох з Наваградку быў затрыманы 18 жніўня 2020 году па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Наваградку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Наваградку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох у час сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні 2020 году яму прысудзілі ажно 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Уладзімір часта ў адказ на лісты салідарнасці дасылае свае вершы.

💌Павіншуйце Уладзіміра з днём народзінаў : ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу