Дзмітрый Юркойць

Палітзняволеных Дзмітрыя Юркойця і Алега Пайташа перавялі на «хатнюю хімію»

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеныя Дзмітрый Юркойць (https://prisoners.spring96.org/be/person/dmitrii-jurkoit) і Алег Пайташ (https://prisoners.spring96.org/be/person/aleh-paitasz), якія адбывалі тэрмін на «хіміі», нядаўна атрымалі інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня суд Камянецкага раёна змяніў ім «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што суд адкладвалі тройчы.

Нагадаем, Юркойць быў асуджаны судом Наваградскага раёна на 1,5 года «хіміі» за абразу суддзі (арт. 391 КК). Яго прызалі вінаватым у тым, што ён на вуліцы абразіў суддзю Максіма Філатава. Таго самага, што засудзіў Вітольда Ашурка да 5 гадоў калоніі, а зараз вядзе працэс па справе так званай “групы Аўтуховіча”.

Алега Пайташа асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. Яму прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Тэрмін яны адбывалі ў папраўчай установе №45 у Сушках.