У гарадзенскай турме працягваецца разгляд гучнай крымінальнай справы „групы Аўтуховіча”.

26 траўня ў судзе дапыталі пенсіянерку Галіну Дзербыш, якую абвінавачваюць па трох артыкулах КК. Вядома, што Дзербыш цалкам не прызнала сваю віну.

А 27 траўня пачаўся допыт актывісткі Вольгі Маёравай. Вольга заявіла адвод дзяржабвінаваўцам, паводле Маёравай гэтыя людзі не маюць ніякага ні юрыдычнага ні маральнага права быць на пракурорскіх пасадах. Паводле з абвінавачвання, палітзняволеная па ўказанні Аўтуховіча нібыта збірала і распаўсюджвала інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў, займалася адміністраваннем тэлеграм-канала «ДаВолі», пісала, рэдагавала і размяшчала там тэкставыя заклікі пра захоп улады.

Фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні яшчэ 23 траўня. Зараз ідзе допыт падсудных.