Да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Беластоку 29 траўня прайшла акцыя. Адбылася яна традыцыйна па вуліцы Электрычнай насупраць будынку консульства РБ. Арганізавала акцыю беларуская дыяспара Беластоку, да якой далучыліся прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары. На акцыі выступілі Ян Абадоўскі, Сяргей Верамеенка, Яўген Вапа, Дзяніс Чашчэвік, прадстаўнік украінскай дыяспары. Гучалі ўкраінскія і беларускія песні.

выступае Ян Абадоўскі
выступае прадстаўнік украінскай дыяспары
выступае Яўген Вапа
выступае Сяргей Верамеенка
выступае Дзяніс Чашчэвік