
У смаргонскай краме “Красная цена” уладальнікі магазіна прадаюць футболкі з акупацыйнай сімволікай. На іх выява літары Z і напіс па-расейску “Подддержим наших!”. Пра гэта паведаміў паблік “Беларусь за МКАДом”.
Продаж такой сімволікі з заклікам відавочна распальвае нацыянальную варожасць, але “праваахоўныя органы” занятыя пераследам мірных грамадзян і самы прапагандуюць расейскую экспансію.
