Працягваецца суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ васьмю палітвязнямі. Падтрымайце іх лістамі салідарнасці!

Ужо месяц як у Мінгарсудзе працягваецца суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай (https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova), валанцёрам Андрэем Чапюком (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrej-capiuk), палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам (https://prisoners.spring96.org/be/person/akichirahajeski-chanada), Аляксандрам Францкевічам (https://prisoners.spring96.org/be/person/alaksandr-franckievich), Аляксеем Галаўко (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksei-halauko), Аляксандрам Казлянкам (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-kazljanka), Паўлам Шпетным (https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-szpetny), Мікітам Дранецам (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-dranec), Андрэем Марачом (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-maracz), Данілам Чулем (https://prisoners.spring96.org/be/person/danila-czul). Справу разглядае суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Раман Бізюк. Суд у першы дзень зрабілі (https://spring96.org/be/news/107495) закрытым. У справе 160 тамоў.

Вы можаце падтрымаць іх грашовымі пераводамі або невялічкай бандэролькай з прыемнымі дробязямі. Таксама ім можна даслаць тэлеграму або ліст са словамі падтрымкі.

💌Падтрымайце палітвязняў па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных? (https://t.me/prisoners_spring96/996)