
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на бягучы месяц.
1 чэрвеня
Міжнародны дзень абароны дзяцей.
3 чэрвеня
25 гадоў таму (1997) – У Атаве (Канада) памёр Янка Сурвілла, беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант (Нямеччына, Гішпанія, Канада). Нараджэнец в. Белевічы (Смургонскі р-н).

4 чэрвеня
175 гадоў таму (1847) – У Варшаве памёр Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 года. Нараджэнец вёскі Асташына, што на Наваградчыне. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы и Паляны ў складзе паўстанцкага войска.

70 гадоў таму (1952) – У Чыкага памёр Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Нараджэнец Кузніцы Беластоцкай. Першы прэм’ер-міністар БНР (1918). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”. Пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага.

5 чэрвеня
Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
230 гадоў таму (1792) – Мястэчка Цырын атрымала герб – у блакітным полі алень з залатым крыжам паміж рагамі.

6 чэрвеня
5 гадоў таму (2017) – У Клюшчанах (Астравецкі р-н) згарэў драўляны касьцёл 18-га стагоддзя.

7 чэрвеня
530 гадоў таму (1492) – У Гародні памёр Казімір Ягелончык, вялікі князь ВКЛ (1440-92).

11 чэрвеня
40 гадоў таму (1982) – У Менску памёр Рыгор Семашкевіч, беларускі паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык. У 1966-1977 гадах працаваў дырэктарам Малінаўскай школы Смаргонскага р-ну. Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.

12 чэрвеня
35 гадоў таму (1987) – Адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Культуры (БФК). Старшынём абраны Сяргей Габрусевіч.
13 чэрвеня
65 гадоў таму (1957) – У в. Зані (Мядзельскі р-н) нарадзіўся Ігар Жук, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Працаваў у Гародні.

14 чэрвеня
35 гадоў таму (1987) – У Лондане памёр Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ых працаваў суддзём у Ашмяне, потым настаўнікам у Мастах.
25 гадоў таму (1997) – У Карэлічах прайшлі міжнародныя чытаньні, прысьвечаныя Ігнату Дамэйку. Заснаваньне ў Медзьвядцы музея Дамэйкі.
19 чэрвеня
110 гадоў таму (1912) – У мяст. Радунь (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, педагог, праваслаўны сьвятар.

21 чэрвеня
55 гадоў таму (1967) – У Вільні памёр Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, педагог, актывіст Грамады і ТБШ. Нараджэнец Шчучына.

23 чэрвеня
230 гадоў таму (1792) – Мястэчка Радунь (Вараноўскі р-н) атрымала герб – у срэбным полі чырвоны рак.

24 чэрвеня
255 гадоў таму (1767) – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

210 гадоў таму (1812) – На Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна 1812 году.
25 чэрвеня
370 гадоў таму (1652) – Мястэчка Жыровічы (Слонімскі р-н) атрымала Магдэбургскае права.

26 чэрвеня
90 гадоў таму (1932) – У в. Машчаніца (Лодзкае ваяв., Польшча) памёр Вінцук Гарасімовіч, беларускі грамадзка-рэлігійны дзеяч, рымска-каталіцкі сьвятар. Нарадзіўся ў 1870 у мяст. Мір.

90 гадоў таму (1932) – У в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Яўген Місарэвіч, беларускі гісторык. Працаваў у Дзятлаве, Радуні, Смаргоні, Гародні.
27 чэрвеня
325 гадоў таму (1697) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Аўгуст ІІ Моцны (кіраваў да 1733 г.).

28 чэрвеня
90 гадоў таму (1932) – У в. Катчыно (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётр Марціноўскі, беларускі педагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зэльвенскага літаратурнага аб’яднаньня.
85 гадоў таму (1937) – У Гародні памёр Аляксандр Тальгейм, лекар, грамадзкі дзеяч, старшыня таварыства аматараў мастацтва “Муза”. Пахаваны на старых гарадзенскіх каталіцкіх могілках.

29 чэрвеня
20 гадоў таму (2002) – У Наваградку пачаўся двухдзённы міжнародны фэст сярэднявечнай культуры “Наваградскі замак-2002”.
30 чэрвеня
5 гадоў таму (2017) – У Гародні памёр Ігар Жук, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Пахаваны на могілках у Гожы непадалёк Гародні.