«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя травеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 96 чалавек: суадносіны асуджаных мужчын і жанчын складае 63,54% і 36,46% адпаведна;
🔹Ім агулам прысудзілі 117 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі, 32 гады «хіміі», 99 гадоў і 10 месяцаў «хатняй хіміі», 9 месяцаў арышту, 27 520 рублёў штрафу ў якасці дадатковага пакарання;
🔹Колькасць палітычных вязняў павялічылася на 53 чалавекі.

❌Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у траўні.

Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NSzTHt