Семярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

✊Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Что можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці (http://bit.ly/3jwJMLn); ініцыятыву (http://bit.ly/3jwJMLn) “Вклеточку (https://vkletochku.org/)” і письмо.бел (https://xn--h1aigbl0e.xn--90ais/).

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць (https://spring96.org/be/news/104835) палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда і Таццяны.

🔹Можаце зрабіць (https://spring96.org/be/news/105475) грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info (https://t.me/spring96info), і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
  • ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Таццяна Леанідаўна Ласіца)
  • ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)