Гарадзенца Сяргея Луфярэнку судзяць ажно па 5 (!) артыкулах Крымінальнага кодэксу. Карны працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну 2 чэрвеня, яго вядзе ведамы многім гарадзенцам суддзя Руслан Гурын.

Затрымалі Сяргея Луфярэнку ў сакавіку бягучага году.

У сацыяльных сетках Луфярэнка размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, нібыта абражаў Лукашэнку і службовых асоб, зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Судзяць яго па наступных артыкулах.

367 ч. 2 – Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
370 – Здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
367 ч. 1 – Паклёп у дычыненні да Лукашэнкі;
368 ч. 1 – Знявага Лукашэнкі;
369 – Знявага прадстаўніка ўлады.