5 гадоў таму ў Клюшчанах, што на Астравеччыне, згарэў унікальны для Беларусі драўляны храм.

Драўляны касьцёл Сьвятога Яўхіма (1726 ці 1875 г., перабудаваны ў 1905 г.) быў ведамы тым, што гэта быў адзін з першых касьцёлаў, дзе ў пачатку 20-га стагоддзя была прачытана гамілія на беларускай мове. Касьцёл функцыянаваў да 1948 года і перажыў абедзьве сусьветныя войны. У савецкі час быў зачынены. У пачатку 1990-ых гадоў у паўразбураным стане вернуты вернікам, спакваля адноўлены. Згарэў 6 чэрвеня 2017 г. у выніку пажару.