Вольга Івашына паведаміла, што 6 чэрвеня ёй перадалі адкрыты ліст Спецпрадстаўніка Еўразвязу па правах чалавека Эймана Гілмара да Дзяніса Івашына. Гэты ліст быў апублікаваны яшчэ 21 траўня і прызначаўся Дзянісу і яшчэ 26 палітвязням.

Івашына адзначае, што яе муж ужо 452-гі дзень у палоне. 16 дзён ён без лістоў.