Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» на сваёй старонцы ў фэсбуку паведаміў, што супраць музыкі іншага мясцовага гурта Deviation Паўла Бяланава дзяржаўныя сілавыя ворганы распачалі крымінальную справу – за нібы «абразу прэзідэнта», меркавана, прычынай сталася тату на целе музыкі.

Калегі Паўла паведамілі пра неабходнасць у паслугах адваката і аплаты гэтых паслуг. Пра дапамогу ў апошнім музыкі і просяць сваіх прыхільнікаў ды ўсіх неабыякавых людзей.

Збор абвешчаны на банкаўскі рахунак 5144 2106 2091 3112 10/24 VERANIKA YAZEPCHYK