Стала ведама, што ў Гародні затрымалі ведамага знаўца рок-музыкі Юрыя Грыгера.

Затрымалі яго нібыта за даўні пост у фэйсбуку, які быў напісаны яшчэ ў 2020 годзе.

Юры Грыгер – былы музыка, быў удзельнікам гарадзенскіх гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальнікам музычнай крамы «Шоўтайм». Доўгія гады гэтая крама працавала па вуліцы Горкага, там былі найбольш багатыя зборы разнастайных альбомаў папулярных рок-гуртоў. Юрый Грыгер – глыбокі знаўца рок-музыкі.

Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ізалятары памяшкання гарадзенскай турмы, што па вуліцы Кірава-1. Які артыкул яму інкрымінуецца – пакуль невядома.