Праваабаронцам стала вядома, што ўчора на судзе Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на стан здароўя. Ён захварэў з-за таго, што ў камеры высокая вільготнасць і вельмі холадна. У судзе абвясцілі перапынак да 13 чэрвеня.

На судовым працэсе ў Гародні пачаўся допыт апошняга абвінавачанага па справе – Мікалая Аўтуховіча, якому інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Падчас суда Аўтуховіч заявіў, што «цалкам віну не прызнае», і што «нейкая частка праўды ёсць, аднак яна не тычыцца тых людзей, якія сядзяць разам са мной у гэтай зале суда».

«Справа Аўтуховіча» – гэта крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачаньні шэрагу асоб на чале з Аўтуховічам, якога затрымалі 8 снежня 2020 года па падазрэнні ў стварэнні «тэрарыстычнае групы».

Ходзяць чуткі, што праз хваробу Аўтуховіча ў разглядзе згаданай справы ўвогуле абвесцяць перапынак на месяц (меркавана, з 22 чэрвеня).