Мікалай Аўтуховіч настойвае на невінаватасці іншых фігурантаў справы. Ён сцвярджае, што сведчанні супраць сябе яны давалі пад катаваннямі і ціскам

Мікалай Аўтуховіч чарговы раз звярнуў (https://www.sb.by/articles/avtukhovich-v-svoikh-pokazaniyakh-prokommentiroval-informatsiyu-o-sotrudnichestve-s-ukrainskimi-spets.html?utm_source=news&utm_medium=messenger&utm_campaign=telegram) увагу суда, што сям’я Рэзановічаў не мае дачынення да яго дзейнасці, а за кратамі іх утрымліваюць толькі за тое, што яны проста з ім знаёмыя:

«Падаваць гэта так, што мы збіраліся ў гэтым доме для таго, каб будаваць планы па звяржэнні ўлады — гэта глупства. Я адкажу на любыя пытанні, каб зняць усе абвінавачванні з гэтых людзей. Гэтыя людзі не мелі паняцця аб маёй дзейнасці. Ніякай зброі яны не бачылі. Я спецыяльна нікому нічога не паказваў. Іх трымаюць тут толькі таму, што яны знаёмыя са мной. Ні аднаго доказу іх віны ў справе вы не знойдзеце. Паказанні, якія яны далі ў дачыненні да саміх сябе, былі атрыманы пад катаваннямі і моцным псіхалагічным ціскам».

Таксама Аўтуховіч адмаўляе супрацоўніцтва са спецслужбамі Украіны і ён упэўнены, што ў матэрыялах справы няма доказаў таго, што ён з імі працаваў.