
Раніцай 15 чэрвеня ў Смаргоні супрацоўнікі міліцыі затрымалі Уладзіміра Шульжыцкага.
Прычынай затрыманьня стаўся допыт як сведкі па крымінальнай справе супраць іншага смаргонца, які ўжо засуджаны да неправамернага пакарання і адбывае яго.
Самога Уладзіміра вызвалілі пасля допыту. Зараз ён на волі.
Уладзімір Шульжыцкі — вядомы мясцовы актывіст, былы маладафронтавец. Яго неаднойчы затрымлівалі і судзілі раней.