Жыхару Гародні Юрыю Жукоўскаму, якога днямі дадалі ў спіс «тэрарыстаў», прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Мужчыну збвінавацілі ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК), грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Паводле версіі абвінавачвання, Юрый «размяшчаў публікацыі, у якіх падштурхоўваў да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, вайскоўцаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў адміністрацый гарадоў, сродкаў масавай інфармацыі», а таксама «заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Акрамя гэтага, паводле версіі абвінавачвання, у чэрвені-жніўні 2020 года Жукоўскі пакінуў у інтэрнэце абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі.