Ужо 21 месяц за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова.

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Праваабаронцу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

Суд над Марфай і яшчэ 9 палітвязнямі пачаўся (https://spring96.org/be/news/107495) 25 красавіка, аднак у той жа дзень яго зрабілі закрытым.

💌Падтрымаць Марфу (https://prisoners.spring96.org/ru/person/marfa-rabkova) лістамі, бандэролькай ці грашовым пераводам:

  • СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова
    💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn