У Гародні затрымалі кіроўцу таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везці міліцыянта.

«Пакаяльнае відэа» з таксістам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. З яго вынікае, што як толькі міліцыянт сеў у машыну, таксіст сказаў: «Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не вязу», піша @reformby

У дачыненні да кіроўцы пачата крымінальная справа (па якім артыкуле — не ўдакладняецца).