У Менску прайшоў з’езд праўладнага аб’яднання “Белая Русь”. Гэта ведамы актыў розных чыноўнікаў і людзей на кіроўных пасадах, які падтрымлівае Лукашэнку. У значнай колькасці члены “Белай Русі” уваходзяць звычайна ў склад выбарчых камісій рознага роўню.

На гэтым з’ездзе, на якім прысутнічала каля 500 дэлегатаў, быў выбраны новы старшыня арганізацыі. Генадзь Давыдзька больш не ўзначальвае “Белую Русь”. Яе кіраўніком стаў Алег Раманаў, былы прарэктар Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, а пазней рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Алег Раманаў ведамы як зацяты русіфікатар, чыноўнік, які сістэмна выкараняў усё беларускае ў гарадзенскім купалаўскім універсітэце. За што і пайшоў пазней на падвышэнне – на пасаду рэктара ў Полацку. І вось яшчэ адна прыступка ў кар’ернай лесвіцы.