21 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены чарговы карны палітычны прысуд. На гэты раз 58-гадовай Юліі Каваленцы. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — “хатняй хіміі”.

Справу разглядзеў суддзя Руслан Гурын. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Аляксандр Седач — ён сумна вядомы не толькі ўдзелам у палітычна матываваных справах, але і тым, што выступаў перад школьнікамі ў Гродна з аповедам пра “генацыд беларусаў”, выкарыстоўваючы ілюстрацыі з блакаднага Ленінграда. 

Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гродзенскага АМАПа Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар’я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гродна жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. Тады на просьбу прадставіцца яны адказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». 17 снежня жанчыне прысудзілі два года “хатняй хіміі”: абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына інстынктыўна ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі. А таксама — спагналі па 1500 рублёў на карысць пацярпелых, 162 рублі дзяржпошліны, а таксама 440 рублёў і 40 капеек выдаткаў на судмедэкспертызу.

У чым жанчыну прызналі вінаватай?

Згодна з тэкстам абвінавачання, маючы намер публічна абразіць прадстаўнікоў улады, 4 верасня 2020 года Юлія Каваленка у суполцы “Hrodna.life” на Facebook пакінула абразлівы каментар у бок Мазуркевіч і Бандарчук. Пры гэтым жанчына ўсвядомлівала публічнасць свайго дзеяння, каментар быў “непрыстойным — па форме і зневажальным — па накіраванасці”. Ён утрымліваў ненарматыўную форму моўнага выказвання. Пракурор не зачытваў тэкст каментара, але ён застаўся пад пастом у Facebook і яго называла падчас допыту Мазуркевіч. Каваленка напісала пад навінай слова “С.чки”.

Па словах Аляксандра Седача, вінаватасць Каваленкі пацвярджаецца пратаколамі агляда тэлефонаў, сведчаннямі абвінавачанай і пацярпелых. 

Каментар выявілі супрацоўнікі міліцыі амаль праз два гады: у красавіку 2022 года.

Юлія Каваленка сказала, што выбачылася перад пацярпеўшымі і выплаціла маральную шкодутры тысячы рублёў пад распіскі. 

Пракурор Аляксандр Седач папрасіў пакараць Юлію Каваленку 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — “хатняй хімііі”. Суддзя Руслан Гурын пагадзіўся з тэрмінам.