Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня проста на офісе турфірмы “Клас-тур”. Праўдападобна затрымліваў ГУБАЗіК.

Мікалай Маркевіч — вядомы гарадзенскі грамадскі дзеяч і журналіст, яму 59-гадоў. У 1990-ых быў заснавальнікам і галоўны рэдактарам газеты «Пагоня», дэпутатамам Вярхоўнага Савета ХII склікання. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём гарадзенскага аддзялення Таварыства Беларускай Мовы.

Апошнія 10 гадоў займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Затрыманне Маркевіча можа азначаць новую хвалю “хапуна” перад прыездам у горад над Нёманам кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна.